Страдзецкае
Стра́дзецкае[2] (Страдзечанскае) возера — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчанае за 22 км у напрамку на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад аграгарадка Медна. Адносіцца да басейна ракі Спанаўка (прыток Заходняга Буга)[3]. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр. Плошча паверхні возера складае 0,16 (0,14[1]) км². Даўжыня 0,66 (0,6[1]) км, найбольшая шырыня 0,36 (0,33[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 (1,5[1]) км. Найбольшая глыбіня 5,8 (6,6[1]) м, сярэдняя — 2,6 (3,1[1]) м. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 1 км². Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, пясчаныя. Мелкаводная зона возера пясчаная, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 3—3,5 м (рдзесты, эладэя, трыснёг, чарот і інш.)[2]. Страдзецкае возера злучанае каналам з Мяднянскім возерам. Упадае ручай[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia