Стралецкая вуліца (Полацк)
Стралецкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Полацка. Пачынаецца на захадзе гістарычнага Вялікага пасада і цягнецца да паўночнай часткі Ніжняга замка. ГісторыяДа стварэння Ніжняга замка ў XVI стагоддзі на месцы вуліцы існаваў пасад старажытнага Полацка. На Ніжнім замку ў раёне сучаснай вул. Стралецкай Л. Д. Побалем было закладзена 5 шурфоў на адлегласці 50 м ад Верхняга замка. Зафіксаваны культурны пласт магутнасцю 1,5 м. У шурфе № 3 выяўлены кавалак шклянога пярсцёнка ХІ — ХІІ стст.. У астатніх шурфах зафіксавана кераміка, не ранейшая за XV ст.[1] У канцы вуліцы ў XII існавала каменная царква і могілкі. Падчас раскопак, зладжаных Штыхавым і Побалем у 1959 г., тут былі знойдзеныя рэшткі будаўнічага смецця (кавалкі плінфы і цамянкі). У 1976—1977 гг. раскопкамі Рапапорта былі знойдзены адломкі каменнага саркафагу, частка каменнага абразка і шмат пахаванняў ці нават брацкіх магілаў. Рапапорт мяркуе, што тут была пахавальня полацкіх князёў.[2] На знешнім баку ад вала Івана Грознага — паміж валам і вул. Стралецкай (паўднёвая частка Ніжняга замка) была праведзена шурфоўка. Тут зафіксаваны культурны пласт магутнасцю 3,8 м. У ніжняй частцы гэтага пласта знойдзены раннеганчарны посуд ХІ ст. і 2 сценкі ляпнога гаршка.[1] Пры раскопках ля дома 23 былі выяўлены рэшткі ювелірнай майстэрні. Тут быў ускрыты развал печы, у якой знаходзіліся фрагменты тыгляў і ліцейнай формы для імітацыі арабскай манеты.[1] Ля скрыжавання Стралецкай і Ніже-Пакроўскай вуліц, на беразе Дзвіны змяшчалася адна з найстарэйшых полацкіх сінагог, адзначаная на старажытных гарадскіх планах. З дакументаў бачна, што ў XVI—XVII стст. на гэтай вуліцы жыло шмат яўрэяў.[2] Згодна Рэвізіі 1765 года вуліца мела назву Раждзественская. Яе ж можна атаясаміць з вуліцай Бызыменнай, вядомай па актавым матэр’ялам XVII стагоддзя. Гэта вуліца выходзіла да Ніжняга замка і перавозу праз Дзвіну. Менавіта на ёй былі праведзены археалагічныя раскопкі і выяўлены сляды могілак XVI—XVII стагоддзяў і жылой забудовы XVIII стагоддзя. Вуліца размяшчалася ля царквы Хрыстова Раства, таксама вядомай у гісторыяграфіі як «Царква на рове».[3] ![]() 19 студзеня 1938 года[4] савецкія ўлады надалі вуліцы імя Горкага ў гонар русскага пісьменніка, ганаровага акадэміка АН БССР Аляксея Максімавіча Пяшкова. У 60-я гады на вуліцы Горкага будуецца стадыён Спартак, для трыбун якога выкарыстоўваюцца валы Ніжняга замка[2]. Рашэннем гарсавету № 171 ад 21.09.1989 г. вуліцы вернута назва Стралецкая.[2] Забудова
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia