Верхні замак (Полацк)Верхні замак — умацаваны цэнтр Полацка. Размяшчаўся на Чорнай гары на правым беразе р. Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Займаў узвышша пл. 9,44 га. 3 усходу быў абкружаны валам, па краі пляцоўкі ўмацаваны драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі. Схілы неаднаразова ўмацоўваліся (упершыню каля 1363 г.). ![]() ГісторыяВерхні замак з сярэдзіны XI па XVIII стст. адыгрываў ролю адміністрацыйнага і культурнага цэнтра Полацка. Да ўзвядзення драўлянай царквы (1-я пал. XI ст.) і Сафійскага сабора (каля 1044-66 гг.) тут размяшчалася язычніцкае свяцілішча. Паводле звестак пісьмовых крыніц, у канцы XIII ст. «Оу святое Соф'я» знаходзілася рэзідэнцыя полацкіх епіскапаў. Тут было і памяшканне для ўсяго складу духоўных асоб пры біскупскай кафедры («Крылас»). Верхні замак мог з'яўляцца месцам дзейнасці князя (ХІ — XIV стст.) і яго пражывання (пасля 1326 г.). У гэты час узводзіцца княжацкі церам. У часы Вялікага Княства Літоўскага на Верхнім замку жылі княжацкі намеснік (з 1392 г.), ваявода (з 1504 г.), уладыка, баяры і мяшчане, тут размяшчаліся шэраг полацкіх манастыроў (Траецкі разам з Сафіяй, Васкрасенскі Пятра і Паўла і інш.) Тэрыторыя Верхняга замка фарміравалася на працягу значнага прамежку часу. Найбольш магутны культурны пласт — да 5 м і больш — захаваўся на тэрыторыі паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка. Верхні замак з'яўляўся месцам жыхарства гарадской шляхты. ![]() У паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка археолагамі даследаваны самы магутны культурны пласт, менавіта тут размяшчалася шчыльная дварова-сядзібная забудова. Ва ўсходняй частцы Верхняга замка ў XII—XIII стст. жылі рамеснікі. На паўночнай і паўночна-заходняй частцы Верхняга замка магутнасць пласта не перавышае ў сярэднім 4-4,5 м. Аналагічны па магутнасці культурны слой быў выяўлены на тэрыторыі, прылеглай да Верхняга замка ўздоўж вала Ніжняга замка. Плошча Верхняга замка павялічылася ў XIV—XVI стст. за кошт «ўключэння» часткі пасадскіх тэрыторыі на месцы сучасных усходніх карпусоў гарадской бальніцы. З будаўніцтвам ратушы Верхні замак паступова пачынае губляць функцыю адміністрацыйнага цэнтра горада і з гэтага часу адбываецца пераразмеркаванне акцэнтаў у архітэктурных і сацыяльных дамінант у гарадской структуры. Верхні замак па-ранейшаму заставаўся сакральным цэнтрам і самай значнай полацкай крэпасцю. Фартыфікацыя![]() Самы старажытны абарончы вал на Верхнім замку датуецца не раней за XI ст. На яго вонкавым боку жылі рамеснікі, на ўнутраным — прадстаўнікі шляхты і духавенства. На Верхнім замку, паводле Рэвізіі 1552 г., згадваюцца вежы Усцейская, Другая, Асвейская, Чацвёртая, Міхайлаўская, Багародзіцкая, Сёмая, Восьмая, Сафійская. Вежы стаялі на канцах пляцоўкі замка. Шэсць вежаў былі размешчаны парамі, падзеленыя 3-4 гароднямі. Сярод гэтых пар у адной вежы з дзвюх мелася брама, альбо фортка. Планіровачная структураПа матэрыялах даследаванняў культурнага пласта Верхняга замка Г. В. Штыхавым было зроблена заключэнне, што на тэрыторыі ўсходняй частцы Верхняга замка з другой паловы XIII ст. існавала ўстойлівая планіроўка ў забудове. Выкрытыя раскопкамі пабудовы ўваходзілі ў склад гаспадарчых комплексаў — пагонных двароў, абнесеныя плотам. Тэрыторыя двароў выцягвалася ўглыб ад вуліцы, гэтак жа размяшчаліся і пабудовы. Двары належалі рамеснікаў, у раскоп патрапілі пабудовы ювеліра і гарбара-шаўца. Падворак, як правіла, быў выбрукаваны дрэвам, каля бруку быў пракладзены водаадводы (калектары). Двор ваяводыДвор ваяводы размяшчаўся ў паўночна-заходняй частцы Верхняга замка (тэрыторыя сучаснай гарадской бальніцы). Па рэвізіі 1552 двор ваяводы ўключаў у шэсць жылых будынкаў, піўную (склеп) са складскім памяшканнем пад ёй, кухню і пякарню, стайню, лазню, каралеўскую клець каля замкавай брамы. Дамы на падклеце ўяўлялі сабой двух-трохкамерныя пабудовы. Шосты дом знаходзіўся «ў замкавай сцяне» і, верагодна, з'яўляўся каравульным памяшканні, адкуль ваявода мог назіраць за рухам арміі. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia