Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo»
Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» — напад невядомых на офіс рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo» 7 студзеня 2015 года ў Парыжы[1][2]. У выніку стральбы загінула 12 чалавек, паранена 11. Паводле папярэдніх даных, напад здзейснілі баявікі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»[3]. Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі ў арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[4][5]. Паводле паведамлення заходніх СМІ, напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля з'яўлення ў «Твітэры» карыкатуры на аднаго з лідараў групоўкі ІДІЛ Абу Бакра аль-Багдадзі[6][7]. Ход падзейУ 11:30 па мясцовым часе некалькі невядомых у масках (паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва — трое[8][9]), якія прыехалі на чорным аўтамабілі маркі «Citroën», з крыкамі «Алаху Акбар»[5] уварваліся ў рэдакцыю, дзе адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава і гранатамёта, затым завязалася перастрэлка з паліцэйскімі, якія прыбылі на месца здарэння[7]. У выніку нападу загінула каля 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі[1]. Нападнікам удалось знiкнуць: перасеўшы ў аўтамабіль маркі «Renault Clio»[9], яны зніклі ў невядомым кірунку[7]. У рэдакцыі ў момант нападу ішла нарада. Крыніца ў медыцынскіх кругах распавяла журналістам, што тэрарысты спачатку забілі аднаго чалавека на першым паверсе будынка, затым падняліся на другі паверх, у памяшканне тыпаграфіі, дзе адкрылі агонь па супрацоўніках рэдакцыі[9]. Загінулыя і параненыяУ выніку нападу загінулі 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі, якія пад'ехалі на службовай машыне да месца здарэння; таксама сем чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні[1]. Агульная колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек[5], пяцёра параненых былі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане[8]. Сярод загінулых — галоўны рэдактар часопіса «Charlie Hebdo» і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Як паведамляе «The Daily Telegraph», Шарбанье быў у «чорным спісе» тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда»: баявікі палявалі на яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда[7]. Таксама забіты вядомыя карыкатурысты Жан Кабю , Жорж Валінскі і Бернар Вельяк[7].
НападнікіПаводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва, нападнікаў было трое[8][9], паліцыяй лічыць, што быў і чацвёрты — вадзіцель, які чакаў тэрарыстаў у машыне на вуліцы[11]. Як паведаміла брытанская газета The Telegraph са спасылкай на аднаго са сведак, 33-гадовага агента па нерухомасці Седрыка Ле Бешэ, незадоўга да нападу тэрарысты звярталіся да мінакоў з патрабаваннем перадаць СМІ, што яны з'яўляюцца членамі тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда. Таксама, паводле слоў Ле Бешэ, нападнікі былі апрануты ў чорнае адзенне ваеннага стылю ў масках і каптурах; адзін з тэрарыстаў нёс гранатамёт[12]. Пазней сталі вядомыя імёны тэрарыстаў: як паведаміла выданне Est Republicain, усе трое — грамадзяне Францыі арабскага паходжання. Гэта браты Шэрыф і Саід Куашы, а таксама Хамід Мурад[11]. Фатаграфіі падазраваных былі апублікаваны французскай паліцыяй[13]. Увечар 7 студзеня ў паліцэйскі камісарыят горада Шарлевіль-Мезьер прыйшоў 18-гадовы Мурад Хамід, які падазраваўся ва ўдзеле ў тэракце. Паводле слоў яго аднакласнікаў, днём ён знаходзіўся ў ліцэі і прыйшоў у паліцыю, даведаўшыся ў Інтэрнэце пра распачатае расследаванне[14]. У ноч на 8 студзеня паліцыя правяла спецаперацыю ў Рэймсе, мэтай якой было ўзяцце пробаў ДНК і адбіткаў пальцаў меркаваных тэрарыстаў[14]. Таксама ў гарадах Рэймс, Шарлевіль-Мезьер і Парыжы паліцыя арыштавала 7 чалавек у рамках аперацыі па пошуку ўдзельнікаў нападу. Гэтыя сямёра з'яўляюцца сваякамі ці знаёмымі двух экстрэмістаў у вышуку[14]. У аўтамабілі «Citroën C3», які тэрарысты кінулі ў XIX акрузе Парыжа, паліцыя выявіла каля 10 бутэлек з запальнай сумессю і два сцягі тэрарыстычных арганізацый[15]. РэакцыяДзяржавы
Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што «усе метады будуць выкарыстаны для ўсталявання асобы, высочвання і затрымання арганізатараў нападу»[20]. Увечар 7 студзеня на парыжскай Плошчы Рэспублікі пачалася шматлікая маніфестацыя ў знак салідарнасці з сем'ямі загінулых і пацярпелых у выніку тэракту. Паводле даных арганізатараў маніфестацыі, удзел у ёй прынялі каля 10 тысяч чалавек. Многія з прысутных выйшлі з улёткамі з белым надпісам «Я — Шарлі» (фр.: «Je suis Charlie») на чорным фоне ў руках. Аналагічныя маніфестацыі пачаліся ў шэрагу французскіх гарадоў, сярод якіх — Бардо, Ліён, Марсель, Тулуза, Нант і іншыя[21][22]. Таксама, праз некаторы час пасля нападу, у «Твітэры» з'явіўся хэштэг #jesuischarlie у падтрымку рэдакцыі, а французскі Google размясціў жалобную стужку на галоўнай старонцы[5]. У гэты ж дзень па ўсёй Францыі была абвешчана трохдзённая жалоба[23].
Міжнародныя арганізацыі![]()
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзіла тэракт і выказала надзею, што яго арганізатары будуць злоўлены і адданы правасуддзю[25]. Рэлігійныя дзеячы, індывідуальныя заявы
Асудзілі тэракт і выказалі сваё меркаванне прадстаўнікі мусульманскай супольнасці Францыі[26], члены Савета муфтыяў Расіі[27], муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Украіны «Ума» Саід Ісмагілаў[28][29], муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч[30] і іншыя. Тэрарыстычныя арганізацыі
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia