Струміца
Струміца (раней — Струмніца; макед.: Струміца) — горад у Паўночнай Македоніі. Насельніцтва: 35 311. Цэнтр абшчыны Струміца. ГеаграфіяГорад размешчаны ў Струміцкай катлавіне ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўночнай Македоніі, непадалёк ад мяжы з Балгарыяй і Грэцыяй. Суседнія гарады — Валандава, Радавіш (Паўночная Македонія) і Петрыч (Балгарыя). У горада працякае аднайменная рака Струміца (Струмешніца). ГісторыяУ ходзе Другой Балканскай вайны, 7 ліпеня 1913 года, горад быў захоплены ў балгараў грэкамі. Пасля бухарэсцкага міру, калі горад адышоў да Сербіі, грэчаскае насельніцтва гарадоў Струміца і Гяўгелія ў сваёй значнай частцы, перасялілася ў грэчаскі горад Кілкіс, які знаходзіцца ў 25 км ад цяперашняй мяжы з Паўночнай Македоніяй. У сілу вялікай колькасці перасяленцаў са Струміцы, Кілкіс некаторы час называлі Новай Струміцай. Людзі, звязаныя са Струміцай
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia