Борыс Трайкаўскі
Борыс Тра́йкаўскі (макед.: Борис Трајковски, 25 чэрвеня 1956, Мурціна, Струміца, СФРЮ — 26 лютага 2004, Мостар, Боснія і Герцагавіна) — македонскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Рэспублікі Македонія з 1999 па 2004 год. Палітычная біяграфіяДа 1997 года працаваў у мэрыі Скоп’е, з 1998 года намеснік міністра замежных спраў. Граў ключавую ролю на перамовах, звязаных з праблемай размяшчэння албанскіх уцекачоў з Косава на тэрыторыі Македоніі. Быў адным з актывістаў партыі ВМРО-ДПМНЕ і паплечнікам яе лідара Любча Георгіеўскага. Пасля перамогі ВМРО-ДПМНЕ на парламенцкіх выбарах і фарміравання ўрада Георгіеўскага быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад гэтай партыі. У 1999 годзе быў абраны на пост прэзідэнта краіны, які займаў да сваёй смерці ў авіякатастрофе ў 2004 годзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia