Стрэлкі
Стрэ́лкі[1][2] (Capsélla) — род кветкавых раслін з сямейства Капуставыя (Brassicaceae). НазваЛацінская навуковая назва дадзена па форме пладоў: лац.: capsella — скрыначка, куфэрак. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовыя або двухгадовыя травяністыя расліны. Сцябло простае або галінастае. Сцябловае лісце сядзячае, простае, суцэльнае, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, перыста-раздзельнае. Кветкі белага або ружовага колеру, з чатырма пялёсткамі. Суквецце — гронка. Плод — стручочак. Распаўсюджанне і экалогіяНа тэрыторыі Беларусі 1 від: — Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. ВыкарыстаннеШырока ўжываецца ў народнай і навуковай медыцыне. Лісце прыдатнае ў ежу. У насенні маецца алей[2]. ВідыПаводле сайта The Plant List род налічвае 9 відаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia