Стрэлкі звычайныя
Стрэ́лкі звычайныя[1][2] (Capsella bursa-pastoris) — від аднагадовых ці двухгадовых кветкавых раслін роду Стрэлкі (Capsella) сямейства капуставыя (Brassicaceae). На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца заносным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі. НазваСтрэлкі звычайныя, грачыха палявая[3], чарвец, чарвічнік[4], вошы[5], серыкі, стрэлкі, клопікі[6][7][8], сірыкі[3], атдохе[9]. Батанічнае апісанне![]() Травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак. Біялогія і экалогіяРастуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Аднагадовыя ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку. Выкарыстанне і ўласцівасціЛекавая, кармавая, ядомая расліна. Настой і экстракт травы — кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, ранагаючае; пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраных крывацёках, ліхаманцы. Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціну ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia