Стшыжа

Стшыжа
польск.: Strzyża
54°23′10″ пн. ш. 18°34′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Ужэшч
Плошча
  • 1,11 км²[1]
Насельніцтва
  • 5 086 чал. (31 снежня 2023)[2]
Сайт strzyza.pl (польск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стшыжа (польск.: Strzyża) — мясцовасць у Гданьску ў раёне Ужэшч, складаецца з верхняй і ніжняй частак.

Назва мясцовасці паходзіць ад аднайменнага ручая. Мясцовасць вядома як вёска цыстэрцыянскага абацтва ў Аліве з другой паловы XVI стагоддзя. Мяжуе на поўдні з Ужэшчам, на ўсходзе з Заспай і Млынцом, на поўначы з Алівай. Паўночную мяжу мясцовасці адзначае лінія чыгункі Гданьск-УжэшчСтарая Піла. Заходняя мяжа — край Алівскіх лясоў. У раёне размешчаны малапавярховыя жылыя дамы, касцёл Уваскрасення, найбуйнейшае ў горадзе трамвайнае дэпо з майстэрнямі (адкрыта ў 1935 годзе), трамвайнае разваротнае кола, сярэднія школы, інтэрнаты, буйны гандлёвы цэнтр, аддзяленне Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, стадыён па лёгкай атлетыцы і рэгбі, помнікі генералу Станіславу Мачэку і Юзафу Пілсудскаму.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. https://bip.gdansk.pl/urzad-miejski/podzial-administracyjny-gdanska,a,647
  2. https://web.archive.org/web/20240211090151/https://bip.gdansk.pl/urzad-miejski/Podzial-administracyjny-Gdanska,a,647
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya