Стыян Холе
Стыян Холе (нарв.: Stian Hole; нар. 20 сакавіка 1969) — нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг. БіяграфіяСтыян Холе нарадзіўся ў Хоксуне, на захадзе ад горада Драмен. Атрымаў адукацыю ў Нарвежскай нацыянальнай акадэміі рамёстваў і мастацкай індустрыі . Як дызайнер Стыян Холе працуе з упакоўкай, лагатыпамі, тыпаграфікай, паштовымі маркамі, кніжнымі ілюстрацыямі і вокладкамі. Стварыў ілюстрацыі да кніг Ларса Собі Крыстэнсэна , Юстэйна Гардэра , Яна Гійу . Дэбютаваў як пісьменнік у 2005 годзе кнігай Den gamle mannen og hvalen, за якую атрымаў Прэмію Міністэрства культуры Нарвегіі за найлепшы дэбют . У 2006 годзе выдаў кнігу Лета Гармана, за якую атрымаў Прэмію Брагі ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Стыян Холе таксама атрымліваў узнагароды за дызайнерскія працы, у тым ліку некалькі разоў нарвежскую прэмію за Найпрыгажэйшую кнігу года . Ілюструе кнігі калажамі з дапамогай Photoshop[3]. Жыве і працуе ў Осла. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia