Юлія Пятроўна Цімафеева
Ю́лія Пятро́ўна Цімафе́ева (нар. 12 студзеня 1982, Спярыжжа, Гомельская вобласць) — беларуская паэтка і перакладчыца[1]. БіяграфіяСкончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладчыцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1] і Беларускага ПЭН-цэнтра. Адна з арганізатараў і куратараў Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Вяла тэлеперадачу пра культуру «Рэмарка» на тэлеканале Белсат. Жонка пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. З лістапада 2020 года разам з мужам жыве за межамі Беларусі. ТворчасцьАўтарка чатырох зборнікаў паэзіі: «Кніга памылак» (выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2014)[1]; «Цырк» (выдавецтва Змітра Коласа, Мінск, 2016); «ROT» (выдавецтва «Янушкевіч», Мінск; выдавецтва «Вясна», Прага, 2020); «Воўчыя ягады» (выдавецтва «Вясна», Прага, 2022)[2]. У 2020—2021 гадах Юля Цімафеева напісала па-англійску свой «Мінскі дзённік» — хроніку паўсядзённага жыцця ў беларускай сталіцы падчас масавых пратэстаў 2020 года. Дзённік выйшаў асобнай кнігай у Швецыі[3], Германіі[4], Нідэрландах[5] і Нарвегіі[6], як часопісныя публікацыі друкаваўся ў Літве. У 2023 годзе кніга выйшла ў аўтарскім перакладзе па-беларуску (выдавецтва «Skaryna Press», Лондан)[7]. Паасобны вершы Юліі Цімафеевай перакладзены на англійскую, нямецкую, украінскую, грузінскую, чэшскую, славенскую, нарвежскую, шведскую, дацкую, французскія і іншыя мовы. Люблінскае выдавецтва «Warsztaty Kultury» выдала дзве паэтычныя кнігі Цімафеевай па-польску «Cyrk i inne wiersze» (2018) і «Autoportret w postaci pestki awokado» (2024) у перакладзе Богдана Задуры. У берлінскім выдавецтве edition.fotoTAPETA выйшлі дзве паэтычныя кнігі Юлі Цімафеевай «Zirkus» (2019) і «Der Angststein» (2022)[8]. У 2022 годзе ў ЗША ў выдавецтве Deep Vellum выйшла кніга Юлі Цімафеевай «Motherfield: Poems and Belarusian Protest Diary»[9], зборнік перакладаў на англійскую паэтаў Вальжыны Морт і Ханіфа Абдуракіба. Кніга трапіла ў кароткі спіс прэміі Дэрэка Уолката і доўгі спіс прэміі за паэтычны пераклад ад PEN America. Перакладала з англійскай мовы паэзію Чарлза Букоўскага, Мэцью Дзікмана, Стывена Крэйна, Элізабет Лоўэл, Сільвіі Плат, Уолта Уітмана, з партугальскай мовы — Альберту Каэйру, з нямецкай — Паўля Цэлана, з іспанскай — Актавіа Паса, Мухамеда Эбну; прозу з англійскай — Э. Ч. Асонду, Макса Бірбама, Германа Чарлза Босмана, Шарлоты Перкінс Гілман, Дэйвіда Герберта Лоўрэнса, Джойс Кэрал Оўтс, Эдгара Алана По, Кейт Шапэн і іншых.[1] З нарвежскай мовы пераклала кнігі Стыяна Холе «Лета Гармана», Маі Лундэ «Снежная сястра». Юля Цімафеева — удзельніца шматлікіх еўрапейскіх літаратурных фестываляў, Міжнароднага тыдня пісьменніка ў Адэлаідзе (Аўстралія). Прызнанне
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia