Стэнлі (Фалклендскія астравы)
Стэнлі, таксама вядомы як Порт-Стэнлі (англ.: Stanley, Port Stanley) — адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, валодання Вялікабрытаніі, размешчанага ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, у 500 км ад берагоў Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца на востраве Усходні Фалкленд (Саледад), на беразе Атлантычнага акіяна. Паводле перапісу 2006 года, у Стэнлі пражывала 2115 чалавек. У 5 км на ўсход ад горада ёсць аэрапорт. У горадзе знаходзяцца музей Фалклендскіх астравоў, рэзідэнцыі губернатара і ўрада, а таксама англіканскі кафедральны сабор. НазваНазва горада мае некалькі варыянтаў як у англійскай, так і ў іспанскай мове. У англійскай мове ён афіцыйна завецца Стэнлі, аднак часта згадваецца як Порт-Стэнлі, асабліва ў прэсе часоў Фалклендскай вайны, верагодна, у падабенства іншым населеным пунктам на востраве - Порт-Ховарду, Порт-Стывенсу і Порт-Луісу. Гэта пытанне было ўзнятае ў дакладзе брытанскаму дзяржаўнаму сакратару па калоніях у 1956, дзе была вызначаная назва "Стэнлі" як афіцыйная. У іспанскай мове ён увогуле не мае дакладна вызначанай назвы. Найбольш нейтральным варыянтам з'яўляецца дакладны пераклад з англійскай Пуэрта-Стэнлі. Аднак падчас аргенцінскага кантролю над астравамі ў 1982 выкарыстоўваліся іншыя варыянты: Пуэрта-Рывера (3-4 красавіка), Пуэрта-дэ-ла-Ісла-Саледад (5 красавіка), Пуэрта-дэ-лас-Іслас-Мальвінас (6-20 красавіка), Пуэрта-Архэнтына (выкарыстоўваецца ўрадам Аргенціны з 21 красавіка і да нашага часу). ГісторыяСпачатку сталіцай астравоў быў Порт-Луіс, які знаходзіцца на поўнач ад Стэнлі. Аднак затым было прынята рашэнне аб перамяшчэнні сталіцы на новае месца. Так у 1843 годзе пачаліся работы па будаўніцтве горада, а ў 1845 годзе ў яго былі перанесеныя дзяржаўныя ўстановы. Горад быў названы ў гонар лорда Стэнлі, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара па калоніях. Клімат
Галерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia