Бразілія (горад)
Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі (з 21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек. На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт, Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора. ГісторыяУ 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад. НасельніцтваУласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам. ТранспартГрамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна (фотагалерэя(недаступная спасылка)), якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло (карта(недаступная спасылка)) у гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя. У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака. АдукацыяБразіліа славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB). Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia