Субэкватарыяльны пояс![]() Субэкватарыя́льныя паясы́[1][2] — прыродныя геаграфічныя паясы ў Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях Зямлі, якія мяжуюць з экватарыяльным поясам і паўночным і паўднёвым трапічнымі паясамі адпаведна. Клімат субэкватарыяльны, цёплы. Субэкватарыяльным паясам уласціва сезоннае чаргаванне сухога і вільготнага перыядаў, мусонна-пасатнай цыркуляцыяй атмасферы. У субэкватарыяльны поясе, у адрозненне ад экватарыяльнага, больш рэзка выяўлена розніца ў клімаце мацерыкоў і акіянаў, таму што пераважнае зімой над акіянамі марское трапічнае паветра па тэмпературы і вільготнасці істотна адрозніваецца ад кантынентальнага трапічнага паветра, пануючага ў гэты час года над мацерыкамі[3]. У летні перыяд паясы знаходзяцца пад уздзеяннем вільготных экватарыяльных паветраных мас (мусонаў), у зімовы — сухіх трапічных пасатаў. Дажджлівы перыяд працягваецца ад 2—3 да 9—10 месяцаў. Колькасць атмасферных ападкаў мяняецца ад 250 да 2000 мм за год у напрамку ад экватарыяльнага да трапічнага паясоў. Сярэднемесячная тэмпература паветра складае 15—32 °C. У асобных раёнах субэкватарыяльных паясоў адсутнічаюць сезонныя адрозненні ў рэжыме ветру і ападкаў, што звязана з асаблівасцямі атмасфернай цыркуляцыі і геаграфічнага становішча гэтых тэрыторый[3]. У акіяне субэкватарыяльнаыя паясы фіксуюцца межамі Паўночнага Пасатнага цячэння[1]. Салёнасць вады памяншаецца ў напрамку да экватара (да 37 праміле)[1]. Вада перамешваецца слаба, што абумоўлівае недахоп у ёй кіслароду і невялікую колькасць планктону[1]. Флора і фаўнаУ субтрапічных паясах вылучаюцца пастаянна вільготныя лістападна-вечназялёныя лясы, саванныя светлыя лясы паркавага тыпу(пальмавыя саванны, баабабавыя, акацыявыя і інш.), ксерафітныя апустыненыя рэдкалессі і хмызнякі. Горным раёнам уласцівы леса-лугавы (у вільготных частках) і рэдкалесна-стэпавы спектры вышыннай пояснасці[1]. Глебы і расліннасць вельмі разнастайныя[2]. Глебы ад слаба ападзоленых латэрытных да чырвона-карычневых і чырвона-бурых[1]. Жывёльны свет складаецца пераважна жвачнымі парнакапытнымі, драпежнікамі, грызунамі, тэрмітамі, двухкрылымі і перапончатакрылымі насякомымі. Уздзеянне чалавекаЛандшафты значна зменены чалавекам (асабліва ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі[1]). Тэрыторыі асвойваюцца пад пашавую жывёлагадоўлю, земляробства, плантацыі. Вырошчваюць рыс, бавоўнік, трапічныя культуры. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia