Трапічны пояс![]() Трапі́чныя паясы́[1][2] — прыродныя геаграфічныя паясы Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў Зямлі, размешчаныя паміж субтрапічнымі і субэкватарыяльнымі паясамі. Большая частка трапічных паясоў знаходзіцца паміж 20 і 30 градусамі паўночнай і паўднёвай шырот. Трапічным паясам уласцівы пустынныя і паўпустынныя ландшафты на мацерыках і высокая тэмпература, выпарэнне, шчыльнасць і салёнасць (37 праміле[1]) на паверхні вады з недахопам кіслароду ў акіянах, характэрна пасатная цыркуляцыя, што спрыяе фарміраванню гарачага і сухога трапічнага клімату. Тэмпература паветра зімой вышэй за 10 °C, летам — вышэй за 30—35 °C[1]. Усходнія ўскраіны мацерыкоў (асабліва Паўднёва-Усходняя Азія, Цэнтральная Амерыка[2]) у межах трапічных паясоў знаходзяцца пад уздзеяннем мусонаў і пасатаў, якія садзейнічаюць большаму ўвільгатненню рэгіёнаў (1000—2000 мм ападкаў за год[2][1]). Значная частка прасторы трапічных паясоў не мае сцёку[1]. Рэкі транзітныя, часта перасыхаюць. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі (антылопы, вярблюды і іншыя), некаторымі драпежнікамі (гіенавыя, лісы, кракадзілы і іншыя), грызунамі і іншымі[1]. У заходніх і цэнтральных частках мацерыкоў развіта пашавая жывёлагадоўля, арашальнае і багарнае земляробства. У аазісах і і дастаткова ўвільготненых тэрыторыях вырошчваюць трапічныя і субтрапічныя культуры (рыс, батат, фінікі, цытрусавыя, бананы, ананасы і іншыя). Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia