Судзумэ зачыняе дзверы
«Судзумэ зачыняе дзверы» (яп.: すずめの戸締まり) — поўнаметражны анімэ-фільм ад рэжысёра і сцэнарыста Макота Сінкая, створаны кампаніяй CoMix Wave Films. Праца над фільмам пачалася ў 2020 годзе і праходзіла пры ўдзеле аніматараў, якія раней за ўжо супрацоўнічалі з Сінкаем . Кінатэатральны рэліз адбыўся ў Японіі 11 лістапада 2022 года[5], 23 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывале[6]. СюжэтПраз некаторы час, вярнуўшыся ў свой родны горад на Кюсю, Судзумэ ідзе ў школу. Да свайго здзіўлення, яна зноў сутыкаецца з Сотай на тым жа месцы, дзе яны ўпершыню сустрэліся. Каб выратаваць яго, яна вырашае знайсці гэтыя канкрэтныя дзверы ў сваім родным горадзе ў рэгіёне Тахоку, які быў разбураны падчас землятрасення і цунамі ў 2011 годзе, калі Судзумэ страціла і сваю маці, і свой дом. На шляху Судзумэ сутыкаецца з сябрам Соты, Тамоя Сэрыдзавай, які хоча дапамагчы ёй знайсці Соту, разам з цёткай Судзумэ, Тамакі, якая шукала Судзумэ, каб забраць яе з сабой на Кюсю. Судзумэ адмаўляецца вяртацца, таму Тамакі таксама далучаецца да падарожжа ў Тахоку з Сэрыдзавай за рулём. Падчас прыпынку на шляху Судзумэ і Тамакі ўступаюць у спрэчку, выявіўшы, што Тамакі апантаны Садайдзінам, Усходнім каменным вартаўніком, які ідзе за імі да канца шляху. Пазней Тамакі вядзе Судзумэ да руін яе старога дома, дзе Судзумэ знаходзіць старыя дзверы і ўваходзіць з Дайдзінам і Садайдзінам. Апынуўшыся ў вечнасці, Садайдзін мяняе форму і адцягвае чарвяка, а Судзумэ спрабуе абудзіць Соту, які потым вяртаецца ў сваю чалавечую форму. Усведамляючы цану сваёй свабоды, Дайдзін ахвяруе сабой, каб стаць каменным вартаўніком і назаўжды замкнуць чарвяка ў вечнасці. Судзумэ адводзіць параненага хлопца да сябе дадому, каб нанесці павязку, дзе ён называецца як Сота Мунаката. Пакуль яны размаўляюць, з’яўляецца кот з курорта і ператварае Соту ў дзіцячае крэсла, на якім ён сядзеў. Сота, цяпер ператварыўшыся ў маленькі трохногае крэсла на якім сядзеў, пераследуе ката да парома, які накіроўваецца ў суседнюю прэфектуру — Эхімэ, а Судзумэ ў гэты час ідзе за імі. Калі Сота і Судзумэ нарэшце наганяюць ката — кот у гэты момант пераскоквае на іншы міма праплываючы катэр. Пазней увечары Судзумэ тэлефануе сваёй цётцы Тамакі Івата і тлумачыць ёй, што застаецца начаваць у сваёй сяброўкі. Купіўшы вячэру, Судзумэ накіроўваецца на палубу да Соты, дзе Сота тлумачыць Судзумэ, што кот — гэта «каменны вартаўнік» і што чарвяк быў выпушчаны пасля таго, як каменны вартаўнік быў выдалены з-пад дзвярэй. Гэтак жа па словах Сота — ён «зачыняльнік дзвярэй» і павінен знайсці і замкнуць пэўныя дзверы ў закінутых месцах па ўсёй Японіі, каб прадухіліць вызваленне магутнага звышнатуральнага «чарвяка» і здольнага выклікаць землятрусу. Дасягнуўшы Эхімэ, Судзумэ і Сота знаходзяць у сацыяльных сетках пасты мясцовых жыхароў, якія сфатаграфавалі ката і назвалі яго «Дайдзін-саветнік». Пазнаёміўшыся з мясцовай дзяўчыны Цікай Амабэ яны зноў знаходзяць чарвяка ў закінутай школе. Ціка нічога не разумеючы згаджаецца дапамагчы новай сяброўцы дабрацца да закінутай школы, дзе Судзумэ і Сота паспяваюць зачыніць дзверы да таго як чарвяк ўпадзе на зямлю выклікаўшы землятрус. Пазней яны засталіся на ноч у доме Цікі — у гасцініцы «Амабэ», дзе Судзумэ тэлефануе сваёй цётцы і тлумачыць, што знаходзіцца ў Эхімэ і што зладзіла сабе «міні-вакацыі». На наступны дзень, развітаўшыся з Цікай, яны едуць аўтастопам у Кобэ, па дорозе ў яго іх падбірае жанчына па імі Румі Ніномія якая накіроўваецца туды ж, якая ў замен просіць Судзумэ прыгледзець за яе дзецьмі-блізняткамі, пакуль яна працуе ў караоке-бары ў сваім доме на першым паверсе. У гэты час цётка Тамакі адпраўляецца ў шлях за пляменніцай. Пазней увечары з-за наплыву гасцей згаджаючыся дапамагчы Румі на першым паверсе —Судзумэ заўважае Дайдзіна, які вядзе яе і Соту ў закінуты парк забаў, дзе чарвяк зноў спрабуе выбрацца з кабінкі колы агляду. У іх атрымліваецца замкнуць дзверы, і чарвяк знікае. Сота тлумачыць, што партал ўнутры дзвярэй вядзе ў вечнасць, месца, куды душы трапляюць пасля смерці. Высачыўшы Дайдзіна да Токіа, Сота просіць Судзумэ адвезці іх у яго кватэру. Там ён тлумачыць міф пра чарвяка Намадзу і пра тое, што ён апошні нашчадак сям’і, якая на працягу многіх пакаленняў адказвала за замыканне ўсіх дзвярэй, якія вядуць у вечнасць. Ён кажа, што ёсць два каменныя вартавыя, якія запячатваюць чарвяка: заходні каменны вартавы прыняў аблічча ката — Дайдзіна, а месцазнаходжанне ўсходняга каменнага вартавога невядома. Ён таксама папярэджвае, што калі чарвяк паспрабуе з’явіцца ў Токіа, гэта можа выклікаць землятрус такой жа сілы, як Вялікае землетрасенне Канта 1923 года. У нейкі момант да Соты наведваецца яго сябар Тамоя Сэрыдзава і Судзумэ заўважае, што чарвяк зноў з’яўляецца, і ідзе за ім. Чарвяк прымае велізарную форму ў небе, і яны ляцяць туды. Дайдзін зноў з’яўляецца і паказвае, што ён перадаў сваю функцыю каменнага ахоўніка — Соце. Сота раптам ператвараецца ў каменнага вартавога, і Судзумэ вымушана выкарыстоўваць яго, каб замкнуць гіганцкага чарвяка. Пазней Судзумэ прачынаецца ў храме з Такійскімі варотамі, дзе яна бачыць Соту ў вечнасці, але не можа ўвайсці ў дзверы. З’яўляецца Дайдзін, і Судзумэ злуецца на яго і кажа яму не вяртацца. Затым яна наведвае дзядулю Соты, Хіцудзіра Мунакату, у бальніцы, спадзеючыся высветліць, як выратаваць Соту. Ён тлумачыць, што здольнасць Судзумэ бачыць чарвяка і Вечнасць праз дзверы азначае, што ў нейкі момант свайго жыцця яна ўвайшла ў царства праз адну з дзвярэй. Больш за тое, дзвярны праём, якім яна ўпершыню скарысталася, — адзінае месца, дзе яна можа зноў увайсці ў вечнасць, каб выратаваць Соту. У абедзенны перапынак, разам са сваімі аднакласніцамі, Судзумэ заўважае велізарны слуп дыму, які выходзіць з месца, дзе быў размешчаны закінуты курорт, які як высвятляецца ніхто іншы не бачыць. Яна імчыцца туды і знаходзіць таго самага маладога чалавека, які з усіх сіл спрабаваў зачыніць дзверы з якіх зыходзіць слуп дыму. Судзумэ кідаецца яму на дапамогу, і разам ім атрымліваецца зачыніць дзверы. З-за падзення слупа дыму ў суседнім раёне адбыўся землятрус. Яшчэ знаходзячыся ў вечнасці, яны здалёку бачаць дзяўчынку. Судзумэ разумее, што гэтая дзяўчынка — гэта яна сама, дванаццацігадовай даўніны. Судзумэ вырашае падарыць сабе дзіцячае крэсла, якое ёй падарыла маці на дзень нараджэння, і запэўнівае сябе, што гэтае крэсла дасць ёй сілы пераадолець трагедыю і працягваць расці. Маладая Судзумэ, якая становіцца матываванай, вырашае пакінуць вечнасць і вярнуцца (у мінулае), у выніку чаго Тамакі знайшла яе дванаццаццю гадамі раней. Судзумэ і Сота самі пакідаюць вечнасць (да цяперашняга часу), Сота вяртаецца ў Токіа, а Судзумэ і Тамакі вяртаюцца на Кюсю, зноў наведваючы сяброў, якіх Судзумэ завяла ў падарожжы. 17-гадовая старшакласніца Судзумэ Івата жыве са сваёй цёткай у невялікім рыбацкім мястэчку на востраве Кюсю. Аднойчы, накіроўваючыся ў школу, яна сустракае маладога чалавека, які шукае мясцовыя закінутыя руіны з «нейкімі дзвярыма», таму яна паведамляе яму пра закінуты паблізу курорт і з цікаўнасцю ідзе за ім да гэтых руінаў. Там пад разбураным купалам яна знаходзіць дзверы, якія стаяць у адзіноце на раме, адкрыўшы якую яна бачыць ўнутры дзверы поле з чыстым зорным небам, у якое яна не можа ўвайсці. Затым яна спатыкаецца аб статую ката на падлозе, якая ператвараецца ў сапраўднага ката і ўцякае. Спалохаўшыся, яна імчыцца назад у школу. Персанажы
СтварэннеРаспрацоўка анімэ пачалася ў студзені 2020 года. Сцэнар быў напісаны ў перыяд з красавіка па жнівень. Праца над раскадроўкай доўжылася з верасня 2020 па снежань 2021 года. На сярэдзіну снежня 2021 працягвалася адмалёўка. У здымачную групу ўваходзілі аніматары, якія раней ужо супрацоўнічалі з Сінкаем. Так, за дызайн персанажаў адказваў Масаесі Танака «Тваё імя» і «Дзіця надвор’я»), Кэн’іці Цуція («Тваё імя») быў рэжысёрам анімацыі, а Такума Тандзі («Тваё імя» і «Сад вытанчаных слоў») — арт-дырэктарам[7][8]. 20 верасня 2022 года было абвешчана, што гурт Radwimps, які раней супрацоўнічаў з Сінкаем над фільмамі «Тваё імя» і «Дзіця надвор’я», напіша музыку да фільма разам з кампазітарам Кадзумам Дзінаўці. Таксама стала вядома, што спявачка з «Ціктока» Тоака запісала вакал для загалоўнай песні «Suzume»[9], якая дэбютавала на музычных сэрвісах 30 верасня 2022 года[10]. Саўндтрэк быў выпушчаны ў дзень выхаду фільма, 11 лістапада 2022 года. Яго запіс часткова прайшоў у лонданскай студыі «Эбі-Роўд»[11]. Дыстрыбуцыя«Судзумэ зачыняе дзверы» выпушчаны ў кінапракат на тэрыторыі Японіі кампаніяй Toho 11 лістапада 2022 года як у звычайных кіназалах, так і ў фармаце IMAX[12][13]. Перадпаказ фільма ў IMAX адбыўся 7 лістапада для гледачоў, выбраных з дапамогай латарэі[13]. Crunchyroll, Sony Pictures і Wild Bunch набылі правы на глабальную дыстрыбуцыю фільма: Crunchyroll зоймецца дыстрыбуцыяй у Паўночнай Амерыцы і сумесна з Sony на тэрыторыях за межамі Азіі (Toho распаўсюджвае ва Усходняй Азіі), у той час як Sony і Wild Bunch будуць сумесна распаўсюджваць фільм у Еўропе[14]. Выхад на 4K Ultra HD, Blu-ray і DVD адбыўся 20 верасня 2023 года[15]. Касавыя зборыДа канца лістапада 2023 года фільм сабраў 323 638 107 долараў па дадзеных The Numbers, што зрабіла «Судзумэ зачыняе дзверы» чацвёртым у спіс самых касавых анімэ. Box Office Mojo прыводзіць іншую суму — 175 492 224 долараў (без Кітая)[16]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia