Судзіслаў Уладзіміравіч
Судзіслаў Уладзіміравіч (пам. 1063) -- князь пскоўскі (1014—1036). Шануецца як мясцовы святы прападобны (пустэльнік) у Саборы ўсіх прападобных і Саборы пскоўскіх святых. БіяграфіяСын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Названы ўнікальным для роду Рурыкавічаў імем, пазней вядомым толькі па-за княжацкай дынастыяй. У спісах сыноў Уладзіміра называецца апошнім; магчыма, быў самым малодшым. Паводле Ніканаўскага летапісу, калі ў 1014 годзе пачалася барацьба Яраслава з бацькам, Уладзімір вылучыў з Наўгародскага княства (маецца на ўвазе палітычны інстытут, тэрытарыяльная назва — Наўгародская зямля) — Пскоў і аддаў Судзіславу, што здаецца імаверным, бо пазней, паводле Аповесці мінулых часоў, брат Яраслаў трымаў яго ў зняволенні менавіта ў гэтым горадзе. Нічога не вядома пра ўдзел Судзіслава ва ўсобіцы Уладзіміравічаў 1015—1019 гадоў, аднак падчас барацьбы за ўладу паміж Яраславам, Мсціславам Тмутараканскім і Брачыславам Полацкім, ён, імаверна, аказаўся небяспечным для Яраслава і той яго ізаляваў. Па смерці Мсціслава ў 1036 годзе Яраслаў раптам захапіў Судзіслава і ліквідаваў Пскоўскае княства. Судзіслаў сідзеў у турме 23 гады, перажыў Яраслава і быў апошнім жывым сынам Уладзіміра. Пляменнікі-«трыумвіры» Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад у 1059 годзе вызвалілі дзядзьку і прывялі да прысягі (як старэйшы іх на пакаленне, паводле дынастычных паняццяў, ён мусіў займаць кіеўскі сталец) з адмовай ад вялікага кіеўскага княжанне. Судзіслаў стаў манахам у Кіеўскім Георгіеўскім манастыры, дзе і памёр у 1063 годзе. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia