Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Кірава, 21. Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1]. Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1]. Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1]. Старшыні судаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia