Вуліца Кірава — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска , у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах .
Гісторыя
22 снежня 1934 года названа ў гонар Сяргея Міронавіча Кірава [ 2] . Раней дзве самастойныя вуліцы зваліся Міхайлаўскай (пазней — 11 ліпеня) і Магазіннай (пазней — Універсітэцкай).
Апісанне
Размешчана паміж вуліцай Бабруйскай у раёне Прывакзальнай плошчы і вуліцай Янкі Купалы . Перасякае вуліцы: Свярдлова , Валадарскага , Камсамольскую , Леніна , Энгельса , Чырвонаармейскую . Побач размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна , Купалаўская і Кастрычніцкая .
Нумарацыя дамоў — ад Прывакзальнай плошчы . На вуліцы размешчаны: «Вароты Мінска »[ ~ 1] , Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь [ ~ 2] , Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь [ ~ 3] , стадыён «Дынама» , Выканкам СНД[ ~ 4] , Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь [ ~ 5] , дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА [ ~ 6] .
Забудова
Няцотны бок
№ 1 (вул. Бабруйская , 13, вул. Ленінградская , 7 ) — «Вароты Мінска» (1947 —1952 , архітэктар Барыс Рубаненка ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 712Г000066 шыфр 712Г000066
№ 3 — будынак (1940 —1950-я ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000065 шыфр 713Г000065
№ 5 — Будынак былой жаночай гімназіі (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 712Г000068 шыфр 712Г000068
№ 11 (вул. Валадарскага , 26 ) — Будынак былога ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі (1911 ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000070 шыфр 713Г000070
№ 13 — Будынак былой гасцініцы «Свіслач» (1938 ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 712Г000071 шыфр 712Г000071
Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ
Дом па вуліцы Кірава, 19
№ 19 (вул. Камсамольская , 35) — чатырохпавярховы жылы дом з элементамі стылю канструктывізм (1929 ; архіт. Г. Кавокін ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000074 шыфр 713Г000074
№ 21 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000075 шыфр 713Г000075
№ 23 — будынак фабрыкі «Вікторыя» (1913—1914, 1950-я ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000076 шыфр 713Г000076
№ 25 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000077 шыфр 713Г000077
№ 29 (вул. Леніна , 17) — будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (канец ХІХ стагоддзя , 1950-я , архітэктар В. Гусеў і М. Барсукоў ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000078 шыфр 713Г000078
№ 33 — Будынак (1930-я ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000079 шыфр 713Г000079
Комплекс забудовы (ХХ стагоддзе) вул. Кірава — вул. Энгельса — вул. Чырвонаармейская — вул. К.Маркса — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 712Г000064 шыфр 712Г000064
№ 51 (вул. Янкі Купалы , 9) — будынак (1940 —1950-я ) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі , шыфр 713Г000065 шыфр 713Г000065
Цотны бок
Будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і Міністэрства спорту і турызму Беларусі
Гл. таксама
Заўвагі
↑ вул. Кірава, 1 і 2
↑ вул. Кірава, 8
↑ вул. Кірава, 15
↑ вул. Кірава, 17 / вул. Камсамольская, 38
↑ вул. Кірава, 14 / вул. Леніна, 19
↑ вул. Кірава, 26
Крыніцы
Спасылкі
Асноўныя магістралі Плошчы Вуліцы і завулкі