СуперфекундацыяСуперфекундацыя (лац.: superfēcundātiō «звышапладненне») — апладненне двух або больш яйцаклетак аднаго авуляцыйнага перыяду сперматазоідамі розных мужчынскіх асобін. Апладненне некалькіх яйцаклетак рознымі сперматазоідамі звычайна адбываецца на працягу некалькіх гадзін або дзён пасля першага акта апладнення ў дадзеным авуляцыйным перыядзе. Сперматазоіды могуць існаваць ўнутры цела самкі на працягу 4-5 дзён. Пасля авуляцыі яйцаклетка здольная да апладнення на працягу 12-48 гадзін. Апладненне яйцаклетак сперматазоідамі ад розных самцоў вельмі рэдка сустракаецца сярод людзей. У выпадках аспрэчвання бацькоўства суперфекундацыя выяўляецца ў 2,4 % бацькоў з адным дзіцем[1], але досыць часта ў котак і асабліва часта ў сабак. Лічыцца, што бяздомныя сабакі могуць прыносіць у прыплодзе шчанюкоў, усе бацькі якіх-розныя. Тэарэтычна яйкаклеткі жанчыны, якая мела неабаронены палавы акт з двума і больш мужчынамі ў кароткі перыяд часу ў момант авуляцыі, могуць быць аплодненыя сперматазоідамі розных самцоў. У грэчаскай міфалогіі блізнюк Геракла, Іфікл , быў сынам не Зеўса (бацькі Геракла), а смяротнага мужчыны Амфітрыёна . Леда, гераіня іншага старажытнагрэчаскага міфа, зацяжарыла чатырма дзецьмі ад двух палавых партнёраў: двума (Палідэўк і Алена) — ад Зеўса і двума (Палідэўк і Клітэмнестра) — ад Тындарэя . Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia