Супрасль (рака)
Супрасль (польск.: Supraśl) — рака ў Польшчы, правы прыток Нарава. Даўжынія 102 км. На рацэ горад Супрасль. НазваНазва ракі балцка-яцвяжскага паходжання. адпачатны выгляд якой засведчаны ў 1437 г. як «Spransla» (у лісце Міхаіла Жыгімонтавіча, сына Жыгімонта Кейстутавіча, дзе ён надае тыкоцінскаму войту Пятру з Гумава пушчу «Хорашч»)[1]. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[2]. Гэты пашыральнік таксама ў назве ракі Нерасль (польск.: Nereśl), што ўпадае ў Нараў крыху ніжэй за вусце Супраслі, так жа сама справа. Ён ужываўся і ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: puvė̃slis «гнілушка», тапонім Degėslos, а таксама ў імяўтварэнні, на што паказвае меркавана яцвяжскі антрапонім «Юхно Нареслевичъ» (< *Nareslis) з перапісу ваўкавыскіх баяраў 1528 г.[3] Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Семантыка назвы звязаная з хуткаплыннасцю ракі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia