Сурвілішкі (Іўеўскі раён)
Сурві́лішкі[1] (трансліт.: Surviliški, руск.: Сурвилишки) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавета. ГісторыяУпершыню згадваецца каля 1385 года ордэнскімі Die Littauischen Wegeberichte як сяло Surwillendorffe на дарозе да Гальшан побач з рэкамі Jakun і Clewa, належала Сурвілу, брату старосты ашмянскага Мінігайлы.[2] У XVI ст. у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1542 г. часткова належала Сурвілам, часткова -- Я. Гайко. Сурвілы жылі ў палацы, які стаяў пры гасцінцы з Траб у Вільню. Дзейнічаў касцёл. У 1591 годзе ўдава Я. Гайко заснавала новы касцёл Святой Тройцы. Да 1601 года паступова ўся маёмасць і зямля Сурвілішак была прададзена Шорцам. У 1618 г. удава В. Шорца аддзяліла ад маёнтка Сурвілішкі фальварак Нарвілішкі і аддала ў бестэрміновае карыстанне віленскім францысканцам. У 1620 г. пачалося будаўніцтва ў Нарвілішках касцёла і кляштара. У сярэдзіне XVII ст. Сурвілішкамі валодалі Вільчыкавы. З 1678 г. доўгі час належалі езуітам. У 1690 г. уласнасць ксяндза Балтазара Донкварта, 8 дымоў, у 1735 г. 24 дымы. У Сурвілішскай плябані, ксяндза Дамуцэвіча 2 дымы. У 1774 г. мястэчка і маёнтак перайшлі да Ю.Стыпалкоўскага, пісара Лідскага павета. З 1802 г. ва ўладанні Адама Колышкі, земскага віленскага. Дзейнічалі касцёл, шпіталь, карчма. 3 1811 г. належалі Земскім, з 1840 г. мястэчка і маёнтак у Паплаўскіх. У сярэдзіне XIX ст. у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. мястэчка, 9 рэвізскіх і 1 дваровая душы, адносілася да маёнтка Сурвілішкі. У 1866 г. 4 двары, 28 жыхароў, 51 мяшчанін, капліца, пастаялы двор, касцёл, вадзяны млын. У 1897 г. вёска ў Трабскай воласці, 2 двары, 9 жыхароў, сяло 6 двароў, 41 жыхар. У 1905 г. сяло, 40 жыхароў, 27 дзесяцін зямлі, засценак, 1 двор, 13 жыхароў, маёнтак Паплаўскага, 9 жыхароў, 18 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. мястэчка (16 двароў, 87 жыхароў) і фальварак (10 двароў, 121 жыхар) у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. З 12.10.1940 г. вёска (16 двароў, 115 жыхароў) і маёнтак (5 двароў, 41 жыхар) у Чаневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавалі смалакурня, вадзяны млын, пачатковая школа, магазін. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 25—26 чэрвеня 1941 г. у раёне вёскі вяла абарончыя баі 24-я Самара-Ульянаўская Жалезная стралковая дывізія. У пасляваенныя гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. З 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 169 жыхароў. Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці![]()
Страчаная спадчына![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia