Сутарэнні Ромула
«Сутарэнні Ромула» — раман Людмілы Рублеўскай. Раман «Сутарэнні Ромула» ўпершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[1] (2011 год, № 47—49[2]. Асобнай кнігай зборнік раманаў выйшаў у 2012 годзе, выдавецтва СБП «Кнігазбор» (у серыі «Кнігарня пісьменніка», выпуск 26)[3]. У 2011 годзе Людміла Рублеўская за свой раман «Сутарэнні Ромула» стала лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча[3]. СюжэтДва раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеянні ў раманах разгортваюцца як ў сучаснасці, так і ў мінулым. У іх зроблены акцэнт на гістарычнаю памяць. Абодвум раманам характэрна псіхалагічная глыбіня, эпічнасць падзей, і напружанасць сюжэту. У гэтых творах прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[3]. Сюжэт кнігі пабудаваны, як падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расследаванні, у іх паказана гісторыя кахання герояў, дзеля якога ім не шкада і памерці, чытачу адкрываецца запаветная краіна Альбарутэнія. Кніга загадкава апавядае, якім чынам прафесар Скаловіч трапіў з засценкаў НКУС 1937-га ў дом каля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чытач даведаецца чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагоддзя, і іншае. У кнізе паказаны неверагодны лёс герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць сярод найгоршых пакут і выпрабаванняў[4] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia