Сухарава (курганны могільнік)Су́харава — курганныя могільнікі ў колішняй вёсцы Сухарава (цяпер мікрараён Мінска). АпісаннеКурганныя могільнік-1Месціцца за 0,5 км на поўнач ад колішняй вёскі Сухарава на высокім пагорку левага берага перасохлага ручая, на тэрыторыі вясковых могілак кан. XIX — пач. XX ст. за 0,15 км на поўдзень ад дамоў № 39 і 41 па вуліцы Шаранговіча. Адкрыў у 1925 годзе Ісак Сербаў. Абследавалі ў 1979 годзе Валянцін Собаль, у 1994 годзе Ленід Калядзінскі. 12 курганоў дыяметраў 4—15 метраў, вышынёй 1,15—3 метры. Амаль усе насыпы пашкоджаныя познімі пахаваннямі. Вакол некаторых курганоў прасочваюцца раўкі. Мясцовая назва — Шведскія магілы. Курганны могільнік-2Месціўся за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага могільніка, за 0,6 км на паўночны ўсход ад колішняй вёскі Сухарава. 4 насыпы дыяметрам 12—14 метраў, вышынёй 1,5—2 метры. У 1995 годзе Леанід Калядзінскі даследаваў курган дыяметрам 12,5—13 метраў, вышынёй 1,6 метра. Выяўленае жаночае пахаванне (узрост 17—20 гадоў) на гарызонце, галавой на захад. Знойдзеныя фрагменты кругавога гаршка з кляймом на днішчы (крыж упісаны ў круг), 2 металічныя спражкі круглай формы, дыяметрам 22—25 мм. Датуецца XI—XII стагоддзямі. У 1997 годзе могільнік быў знішчаны ў часе будоўлі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia