Валянцін Енісеевіч Собаль
Валянці́н Енісе́евіч Со́баль (нар. 4 сакавіка 1949, г. Паставы) — беларускі археолаг. Спецыяліст па матэрыяльнай культуры Мінска, Гродна, Смаленска часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (1988)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 4 сакавіка 1949 года ў Паставах[1]. У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1974—1988 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мінск XIV—XVIII стст. (па матэрыялах археалагічнага вывучэння)»[1]. У 1988—1994 і 1996—2001 гадах вядучы археолаг, начальнік аддзела комплексных даследаванняў помнікаў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У 1994—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік ААТ «Стары Менск». У 2000—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 2008—2013 гадах кіраўнік раскопак на тэрыторыі Смаленска ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук. З 2014 года вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Музея гісторыі горада Мінска[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе помнікі архітэктуры археалагічнымі метадамі, храналогію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў XIV—XVIII стагоддзяў[1]. Браў удзел у даследаванні помнікаў архітэктуры Брэста, Мінска, Полацка, Мсціслава, Гродна, Міра. Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»[2]. Суаўтар кнігі «Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.» (разам з Нінай Здановіч і Алегам Трусавым). Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia