СфінгаліпідыСфінгаліпі́ды[1] — клас складаных ліпідаў. Структурнымі кампанентамі сфінгаліпідаў з’яўляюцца сфінгазінавыя асновы — сфінгазін, яго аналагі і гамолагі. Сфінгаліпіды пашыраны ў раслінных і жывёльных тканках, асабліва ў нервовых. Маюцца ў мілеінавай абалонцы мякацевых нерваў, мембранах эрытрацытаў, клетак печані, селязёнкі і іншых органаў. Ва ўсіх прыродных сфінгаліпідах сфінгазінавая аснова ацыліравана па амінагрупе астаткам вышэйшай тлустай кіслаты (напрыклад, стэарынавай). У сфінгаліпідах, у складзе якіх маецца фосфар, першасны гідраксід замяшчаецца астаткам фосфарнай кіслаты (напрыклад, у сфінгаміелінах). Пры парушэнні абмену сфінгаліпідаў, яны назапашваюцца ў мозгу, печані, селязёнцы і выклікаюць захворванні (сфінгаліпідозы). Сфінгаліпіды выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях і медыцыне[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia