Сцепаніда Піліпаўна Ільючык
Сцепаніда Піліпаўна Ільючык (1 жніўня 1912, в. Скібічы , Кобрынскі павет, Гомельская губерня — 18 чэрвеня 2000) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963). БіяграфіяБацькі памерлі, калі дзяўчынцы было два гады, яе апекавала дванаццацігадовая сястра Марыя. У 1925 годзе старэйшая сястра выйшла замуж, а малодшая паехала ў Драгічын, дзе служыла па найму, нянчыла дзяцей. У 1929 годзе выйшла замуж за Трафіма Ільючыка, маладыя пачалі займацца земляробствам у асабістай гаспадарцы. У 1949 годзе ў Скібічах пачалася калектывізацыя, быў арганізаваны калгас, сям’я Ільючыкаў уступае ў яго адной з першых. Спачатку працавала ў паляводстве, а потым ёй прапанавалі заняцца жывёлагадоўляй. У 1950—1963 гадах — свінарка сельгасарцелі імя Жданава Драгічынскага раёна. Ужо ў 1953 годзе на раённай сельскагаспадарчай выставе была ўзнагароджана дыпломам. Дасягнула значных поспехаў у павышэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, пазней яе перадавы вопыт быў абагулены ў асобнай брашуры. Двойчы выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ІV і V скліканняў (1955—1959; 1959—1963). Пасля выхаду на пенсію жыла ў Драгічыне. УзнагародыУказам Прэзідіума Вярхоўнага Савета СССР 18 студзеня 1958 года прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароду атрымала 23 студзеня 1958 года ў зале пасяджэнняў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР з рук Першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. У 1955—1958 гадах была ўдзельнікам ВДНГ СССР, дзе ўзнагароджана сярэбранымі (1955; 1956; 1957) і залатым (1958) медалямі. Неаднаразова яе прэміравалі каштоўнымі падарункамі (у т. л. швейнай машынкай) за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве. За 1957 год атрымала за свае працадні каля 3 тон зерня, 7 000 рублёў і ў якасці дадатковай аплаты 180 кг свініны. Узнагароджана медалём Мацярынства ІІ ступені (1947), а 10 мая 1950 года — ордэнам «Матчына Слава». З 1968 года з’яўлялася персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia