Сцэна сакалінага палявання (грабніца Небамуна)
Сцэна сакалінага палявання, Сцэна палявання ў Нільскіх зарасніках — старажытнаегіпецкі насценны роспіс, які знаходзіўся ў грабніцы пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, якая з'яўлялася часткай Фіванскага некропаля. У цяперашні час месцазнаходжанне грабніцы страчана, а роспісы з яе, у тым ліку і «Сакалінае паляванне», знаходзяцца ў Брытанскім музеі. АпісаннеФрэска адлюстроўвае вельможу па імені Небамун, з сямействам, які палюе з папіруснага чаўна. На носе чаўна падсадная качка і кот, які дапамагае паляўнічаму лавіць дзічыну. Жыццё дзікай прыроды ў балотах, якія зараслі папірусам, і паляўнічая котка Небанума паказаны вельмі дэтальна, але ў цэлым сцэна ідэалізавана. Атлетычная фігура Небамуна дамінуе ў сцэне, ён стаіць з шырока растаўленымі нагамі ў чаўне. У правай руцэ паляўнічы трымае кідальную палку[3] з навершам ў выглядзе галавы змяі, а ў левай — тры напаляваныя чаплі. За Небамунам стаіць яго жонка Хатшэпсут у раскошным убранні з букетам лотасаў і парфумерным конусам на галаве ў парыку[3]. Дачка Небамуна намаляваная паміж яго ног унізе. Яна сядзіць і зрывае кветку лотасу левай рукой, а правай рукой трымаецца за нагу бацькі. Прыкметай яе малога ўзросту з'яўляецца яе аголенасць. На ёй толькі каралі-аплечча з кветкавай кампазіцыяй і залатой падвескай. Яе маладосць падкрэслівае таксама і яе прычоска: доўгая пасма валасоў, якая спадае ўздоўж яе твару, гэта так званая пасма юнацтва[4]. Тэхніка і іканаграфія![]() Атынкаваныя вапняковыя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі з выкарыстаннем мінеральных фарбаў, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[5]. Як і амаль усе старажытнаегіпецкія фрэскі, Сакалінае паляванне напісана ў тэхніцы а сека , калі фарбы накладваліся на ўжо сухую тынкоўку[3]. Перапоўненая і ажыўленая сцэна сакалінага палявання іканаграфічна з'яўляецца адной з самых важных выяў грабніцы і лічыцца ў яе кампазіцыі шэдэўрам. Паляванне ў зарасніках папірусу — гэта вядомы з часоў Старажытнага царства матыў, і інтэрпрэтацыі разыходзяцца ў пытанні, наколькі літаральна або сімвалічна трэба яго ўспрымаць. Паляванне на птушак уяўляла сродак забеспячэння харчаваннем і было забавай верхніх слаёў грамадства, аднак, яно, верагодна, мела і важны сімвалічны сэнс. Зараснікі папірусу лічацца міфічным месцам урадлівасці і рэгенерацыі і часта асацыяваліся з багіняй Хатхор як эратычнае месца. Птушка ў насавой частцы карабля і ўпрыгожванне, адзенне і парык жанчыны таксама з'яўляюцца эратычна зараджанымі элементамі. Паляўнічыя аспекты карціны — гэта са свайго роду знак перамогі над сіламі хаасу, якія пагражаюць боскаму сусветнаму парадку[6]. Гэтыя алюзіі разам дазваляюць чытаць сцэну як вобраз эратычнага аднаўлення, адраджэння і вечнай забавы, якія трыўмфуюць над хаасам, бязладзіцай і смерцю[7]. ЗначнасцьФрэска, на якой Небамун палюе на птушак, з'яўляецца адной з самых вядомых выяў з грабніцы Небамуна[8]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[9][10]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia