Сцюарт Даўнінг

Футбол
Сцюарт Даўнінг
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1984(1984-07-22)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2009 Мідлсбра 232 (22)
2003   Сандэрленд 7 (3)
2009—2011 Астан Віла 79 (11)
2011—2013 Ліверпул 91 (7)
2013—2015 Вест Хэм Юнайтэд 79 (7)
2015—2019 Мідлсбра 170 (10)
2019—2021 Блэкберн Роверс 59 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцюарт Даўнінг (англ.: Stewart Downing; нар. 22 ліпеня 1984 года ў Мідлсбра, Англія) — былы англійскі футбаліст. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Англіі. Гуляў на пазіцыі вінгера, але мог згуляць і як цэнтральны нападнік. Раней выступаў за «Сандэрленд», «Астан Вілу», «Ліверпул» і «Вест Хэм Юнайтэд».

Клубная кар’ера

«Мідлсбра»

Даўнінг вырас у Пелістэры — усходнім раёне Мідлсбра, таму яшчэ са школьных гадоў быў аматарам клуба. Скончыў футбольную акадэмію Мідлсбра і адразу трапіў у першую каманду. Падчас навучання лічыўся адным з найбольш перспектыўных выпускнікоў акадэміі. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 24 красавіка 2002 года ў сустрэчы супраць «Іпсвіч Таўна». У тым сезоне Сцюарт правёў толькі тры гульні, але ў наступным сітуацыя не змянілася — Сцюарт правёў столькі ж гульняў і ў сезоне 2002—2003, але забіўшы ў гульні Кубку лігі, калі яго каманда перамагла «Брэнтфарт» з лікам 4:1. У 2003 годзе Сцюарт апынуўся ў арэндзе ў «Сандэрлендзе» дзеля атрымання вопыту, бо яго шанц на пападанне ў склад быў згублены з-за цудоўнай формы Бола Зендэна. Але неўзабаве Даўнінг быў адкліканы назад з-за крызу ў камандзе, звязанага з перапаўненнем клубнага лазарэту, і адразу трапіў у асноўны склад. У сезоне 2004—2005 Даўнінг згуляў агулам 49 матчаў, забіўшы ў іх 6 разоў і колькі разоў асістэнтаваўшы. Гэта паслужыла натхненнем да выкліку ў нацыянальную зборную ў лютым 2005 года. Напрыканцы 2005 года Сцюарт атрымаў траўму калена і быў вымушаны прапусціць пяць месяцаў. Але гэта не перашкодзіла яму па вяртанні адзначыцца трымя асістэнцкімі баламі падчас гульні ў паўфінале Кубку УЕФА з румынскай «Сцяўа», што дазволіла клуба выйсці ў фінал. У лютым 2008 Даўнінг падпісаў новы кантракт з клубам на пяць гадоў. Сезон 2008—2009 быў даволі змешаны ў пачуццях. Каманда пачала вельмі добра на старце сезону патрапіўшы на восьмы радок, але з лістапада скацілася ў зону вылету. У студзені Сцюарт хацеў пакінуць клуб, але кіраўніцтва змагло яго затрымаць, як выяснілася не на доўга. У перадапошняй гульні супраць «Астан Вілы» Даўнінг атрымаў пашкоджанне і выбыў на чатыры месяцы. Сезон Сцюарт скончыў без галоў у лізе, але двойчы забіваў «Вест Хэма» ў Кубку Англіі.

«Астан Віла»

Пасля вылету «Мідлсбра» Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Астан Вілай». Гэта было першае набыццё бірмінгемцаў улетку 2009. Клуб ацаніў футбаліста ў 10 мільёнаў фунтаў плюс яшчэ 2 мільёны ў залежнасці ад колькасці праведзеных гульняў. 7 лістапада Марцін О'Ніл аб’явіў, што Сцюарт зноў прыступіў да трэніровак пасля свайго выздараўлення. Дэбютаваў у складзе новай каманды падчас гульні з «Бернлі», калі змяніў на поле Стыва Сідуэла на 69 хвіліне. Першы і другі свае галы за «Вілянаў» забіў усё таму ж «Бернлі» ў хатняй гульні 21 лютага 2010, якая скончылася з лікам 5:2 на карысць гаспадароў.

«Ліверпул»

Даўнінг здзейсніў пераезд у Ліверпул 15 ліпеня 2011 года, сума платы за іграка, як лічыцца, складае каля 18 млн фунтаў стэрлінгаў на чатырохгадовы кантракт[3]. У суботу 13 жніўня 2011 года Даўнінг дэбютаваў у першай гульні «Ліверпула» у сезоне 2011—2012 гадоў, калі яго клуб згуляў у нічыю з лікам 1:1 супраць «Сандэрленда» на Энфілдзе.

«Вест Хэм Юнайтэд»

13 жніўня 2013 года Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд», як мяркуецца, сума трансферу склала 5 млн фунтаў[4][5]. Дэбютаваў за новы клуб, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць «Кардыф Сіці» ў дзень адкрыцця сезона 2013—2014 17 жніўня 2013 года[6].

Міжнародная кар’ера

Да таго як трапіць у нацыянальную каманду Сцюарт гуляў за юнацкую і моладзевую каманды Англіі. 9 лютага 2005 дэбютаваў у нацыянальнай камандзе, змяніўшы ў другой палове матча Шона Райта-Філіпса ў хатняй таварыскай сустрэчы супраць каманды Нідэрландаў. Сцюарт быў уключаны ў склад зборнай на Кубак свету 2006 года Свенам Ёранам Эрыксанам як рэзерв для Джо Коўла. Даўнінг з'явіўся ў першай гульні з Парагваем, выйшаўшы на змену. У другім матчы здзейснілася тое ж самае ў гульні супраць Трынідада і Табага. Першую гульню ў асноўным складзе Сцюарт правёў 19 жніўня 2006 года ў пераможным матчы з камандай Грэцыі, якая скончылася з лікам 4:0. Даўнінг прыняў непасрэдны ўдзел у трох галах сваёй каманды. Пасля звальнення шведскага трэнера, вызываўся ў зборную спачатку Стывам Макларэнам, а потым Фабіа Капэла.

Асабістае жыццё

Сцюарт ганаровы прэзідэнт футзальнага клуба «Мідлсбра». У вольны час працаваў DJ-м у некалькіх начных клубах Мідлсбра.

Дасягненні

«Мідлсбра»:

«Ліверпул»:

Крыніцы

  1. Stewart Downing // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. STEWART DOWNING // Argentine Soccer Database
  3. Reds seal Downing's deal. Liverpool FC.
  4. Hammers capture Downing. www.whufc.com.
  5. Stewart Downing: West Ham sign Liverpool's England winger. BBC Sport.
  6. Allardyce hails Downing’s debut cameo as Hammers see off Cardiff. www.london24.com.

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya