Сцяг Ленінградскай вобласці

Сцяг Ленінградскай вобласці
Расія
Зацверджаны 9 снежня 1997
Прапорцыя 2:3

Сцяг Ленінградскай вобласці з’яўляецца сімвалам Ленінградскай вобласці. Прыняты 9 снежня 1997 года.

Апісанне

Сцяг Ленінградскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі даўжыні да шырыні 3:2. У верхняй частцы сцяга размешчанае белае поле, якое займае 2/3 яго шырыні. На белым полі ў цэнтры намаляваны герб Ленінградскай вобласці. Габарытная шырыня герба на сцягу Ленінградскай вобласці павінна складаць 2/9 даўжыні палатна. У ніжняй частцы сцяга па ўсёй даўжыні ў выглядзе востраканцовых хваль размешчаныя чырвоная паласа, над ёй — блакітная паласа, падзеленыя напалову белай хвалістай паласой, якая складае 1/60 шырыні палатна сцяга. Зваротны бок сцяга з’яўляецца люстраным адлюстраваннем яго пярэдняга боку.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya