Сцяг Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі

Сцяг Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі

Сцяг Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі з'яўляецца сімвалам Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Прыняты 9 снежня 1996 года.

Апісанне

Сцяг Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі ўяўляе сабою прамавугольнае палатно яркага сіне-блакітнага колеру. Адносіны шырыні да даўжыні 2:3. Ад ніжняга боку, на адлегласці адной сёмай часткі сцяга праходзіць бела-сіне-чырвоны гарызантальны малюнак. Агульная шырыня малюнка — адна пятая частка шырыні сцяга. Адносіны шырыні белага малюнка, намаляванага ў выглядзе арнамента геаметрычна правільных фігур "Рогі аленя", да агульнай шырыні гарызантальнага малюнка — 4:5. Чырвоная і сіняя (сіне-блакітная) палосы аднолькавыя па шырыні і адпаведнай памеру (шырыні) асновы арнаменту, гэта значыць кожная роўная адной дзясятай часткі агульнай шырыні гарызантальнага малюнка. Плошча адзінкі элемента, на аснове якога ўтвараецца арнамент, мае ромбападобную форму і складае 1/1350 частку ўсёй плошчы сцяга. Кожны аднастайны ўчастак арнаменту складаецца з дзевяці роўных ромбаў.

Гл. таксама

У Сеціве

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya