Сцяг Садружнасці нацый

Сцяг Садружнасці нацый
Зацверджаны 26 сакавіка 1976
Прапорцыя 1:2

Сцяг Садружнасці нацый — адзін з афіцыйных сімвалаў Брытанскай Садружнасці. Сцяг уяўляе сабою сіняе палатно, у цэнтр якога змешчаны залацісты сімвал Садружнасці — літара «C» (ад англ.: commonwealth), выяўленая ў выглядзе дзід, якія апяразваюць зямны шар. Агулам на сцягу 61 дзіда, колькасць адпавядае лік членаў Садружнасці. Прапорцыі сцяга — 1:2.

Гісторыя з’яўлення сцяга

З’яўленне сцяга звязана з сустрэчай глаў дзяржаў-членаў Садружнасці нацый, якая прайшла ў канадскай сталіцы, Атаве ў 1973 годзе. Тады выява, падобная на цяперашні сцяг была змешчана на вымпелы аўтамабіляў прысутных дэлегатаў.

Ужыванне сцяга

Сцяг узняты над лонданскім будынкам Мальбара-хаус (англ.: Marlborough House) — штаб-кватэрай Сакратарыята Садружнасці нацый, а таксама і над іншымі будынкамі, у якіх праходзяць сустрэчы Садружнасці, а таксама мерапрыемствы, звязаныя з яго дзейнасцю.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya