Садружнасць нацый
Садружнасць нацый, да 1947 Брытанская Садружнасць — садружнасць арганізаваная ў 1931 г. з Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў — Канады, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскага Саюзу, Ньюфаўндленда і Ірландыі. Пасля 2-й сусветнай вайны ў складзе Садружнасці засталася большасць колішніх калоній Вялікабрытаніі — каля 50 краін з агульнай тэрыторыяй больш 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках свету. Садружнасць не мае ўстаноўчых пагадненняў, канстытуцыі, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы маюць поўным сувернітэтам ва ўнутраных і знешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канферэнцыях, рашэнні канферэнцый несапраўдныя для краін, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.), манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Бруней, Свазіленд і інш.). Паводле канстытуцый 16 краін юрыдычна з'яўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае каралева Вялікабрытаніі, якая прадстаўленая ў краінах сваімі генерал-губернатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасці (11 краін у Амерыцы — Канада, Беліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краін размешчаных на Малых Антыльскіх астравах, 5 краін у Акіяніі — Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Тувалу). Дзяржавы ў складзе Садружнасці арыентуюцца на палітыку, прававую сістэму і традыцыі Вялікабрытаніі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia