Сцяпан Фёдаравіч Костычаў
Сцяпан Фёдаравіч Костычаў (31 снежня 1915 — 1943) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяСцяпан Костычаў нарадзіўся 31 снежня 1915 года ў вёсцы Бяссонаўка (цяпер раённы цэнтр у Пензенскай вобласці). Скончыў сем класаў школы і школу фабрычна-заводскага вучнёўства. У 1936—1939 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Костычаў паўторна быў прызваны ў армію. У тым жа годзе ён скончыў Магілёўскае пяхотнае вучылішча. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў камандаваў ротай мотастралковага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1]. Рота Костычава адной з першых пераправілася праз Дняпро на поўнач ад пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіла плацдарм на яго заходнім беразе. Падчас баёў за пашырэнне плацдарма рота паспяхова выбіла праціўніка з вёсак Мохаў, Труд, Гарадок і Ісакавічы. У ноч з 20 на 21 кастрычніка 1943 года Костычев падняў сваіх байцоў у атаку на захоплены нямецкімі войскамі мост. Падчас бою за вёску Страдубка Лоеўскага раёна рота захапіла 2 артылерыйскія гарматы і 3 кулямёты, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле. У тым баі Костычев загінуў. Пахаваны ў вёсцы Чаплін[1] УзнагародыУказам Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2]. ПамятьУ Пензе і Бяссонаўке імем С. Ф. Костычава названы вуліцы, у Бяссонаўке пастаўлены бюст[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia