Сьера-Невада (Іспанія)
Сье́ра-Нева́да[1] (ісп.: Sierra Nevada — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка — гара Муласен, 3478 м. ГеаграфіяДаўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня — ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў у 1913 годзе. Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор’яў, падзеленых рачнымі цяснінамі — горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак Хеніль (прыток Гвадалквівіра). ГеалогіяХрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт. Хрыбет складзены даламітамі, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. Каля горада Алькіфе — радовішча жалезных руд. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia