Сэрвач (возера)
Сэ́рвач — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Глыбоцкім раёнам. Знаходзіцца ў басейне ракі Сэрвач (выцякае з возера), за 18 км на паўночны захад ад горада Докшыцы, каля вёсак Вешняе і Шантараўшчына, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Сэрвач. Плошча паверхні возера 4,55 км². Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 3,83 км. Найбольшая шырыня 2,89 км. Даўжыня берагавой лініі 12,9 км. Аб'ём вады 12,9 млн. м³. Плошча вадазбору 51,8 км². Вадазбор складзены з марэнных суглінкаў і супескаў, паблізу возера забалочаны. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 1—З м, разараныя, на 3 невыразныя. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком, на захадзе пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Дно выслана сапрапелем, на поўначы — торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—120 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м. У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь, лінь і іншыя віды рыб. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia