Сядзіба Абуховічаў (Вялікія Круговічы)
Сядзіба Абуховічаў — колішні сядзібна-паркавы комплекс у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна. ГісторыяКолішняя сядзіба роду Абуховічаў. Род Абуховічаў з’яўляўся адным з самых найстарэйшых на Беларусі, існаваў амаль шэсць стагоддзяў. У канцы XVI ст. шырока распаўсюдзіўся на Беларусі, меў шмат маёнткаў, у т.л. Сваятычы, Круговічы, Ліпу (Міншчына), Ясянец і інш. Палац быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчалася сельская бібліятэка, якая ў сярэдзіне 1950-х гадоў поўнасцю згарэла. Сядзібна-паркавы ансамбль уключаў палац, парк, свіран, млын, сыраварню, лесапілку і інш. гаспадарчыя аб’екты. АрхітэктураПалац уяўляў сабой аднапавярховы драўляны прамавугольны ў плане будынак, з гладкім чатырохсхільным дахам, накрытым гонтай. Галоўны фасад палаца быў вылучаны невялікім ганкам на чатырох драўляных слупах. Да палаца вяла доўгая таполевая алея (не захавалася). Цэнтральнае месца ў ансамблі займаюць 3 сажалкі, размешчаныя на адной лініі ўздоўж уязной алеі. ![]() Адначасова з закладкай палаца пачаў фарміравацца новы парк на месцы старога, плошчай каля 5 га. Маляўнічасць парку надае шэраг дубоў, узрост якіх дасягае 400 і больш гадоў. Акрамя дубоў у парку растуць таполі, грабы, клёны, вязы, каштаны і інш. Кампазіцыя парку моцна парушана індывідуальнымі забудовамі. ![]() Захаваўся будынак мураванай каталіцкай капліцы (XVIII ст.), якая знаходзіцца ў крайне занядбаным стане, значна перабудавана, зменена форма даху, закладзены вокны. Капліца ў плане мае форму прамавугольніка, вялікі склеп, двухсхільны дах. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia