Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца)
Сядзіба Талочкаў — колішняя сядзіба ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна. Гісторыя![]() Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах з 1524 года. Размешчана на поўдзень ад в. Малыя Шчытнікі. У актах рэвізій Ракавіца пазначана як каралеўская ўласнасць, але пазней у «Акце рэвізіі Берасцейскага староства» ўжо ўпамінаецца як сядзіба Раманаўскіх-Сакаловых. Пасля Раманаўскіх, сядзібу набыў род князёў Шуйскіх. Верагодна, пры Шуйскіх у Церабуні, што непадалёку ад Ракавіцы, была пабудавана ўніяцкая царква, у падзямеллях якой навечна спачылі продкі Шуйскіх. У 1740 годзе адна з дачок князя Шуйскага выйшла замуж за стольніка Пятра Талочку, і з той пары да Другой сусветнай вайны сядзіба належала па спадчыне заможнаму роду Талочкаў. Ад ансамбля засталіся рэшткі парку, уязная алея і капліца-пахавальня роду Талочкаў. Пасля вайны капліца была занядбана, у пачатку 1990-х гадоў адноўлена і асвячона.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia