Вялікая Ракавіца
Вялі́кая Ра́кавіца[1] (трансліт.: Vialikaja Rakavica, руск.: Великая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. Насельніцтва
ГісторыяУ 18 стагоддзі вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Уладанне князей Шуйскіх, якія ў 1740 годзе перадалі вёску стольніку П.Талочку. Пасля 3-га падзела Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 34 сялянскія душы, уласнасць пані Талачковай. У 1897 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вятрак і кузня. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак (20 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў. У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“». Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчынаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia