Сялец (гміна)
Гміна Сялец (польск.: Gmina Sielec) – колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Сяльцы[2]. У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Сялец перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Носкі, у той час як частка тэрыторыі гміны Сялец перададзена гміне Бяроза-Картузская[3]. 1 красавіка 1932 года ў склад гміны Сялец перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Бяроза-Картузская, у той час як частка тэрыторыі гміны Сялец перададзена гміне Малеч[4]. 1 красавіка 1939 года частка тэрыторыі гміны Сялец (вёска Навасёлкі) уключана ў склад горада Бяроза-Картузская[5]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia