Сялец (Бярозаўскі раён)
Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 6 км (за 12 км[2]) ад горада Бяроза і чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 111[2] км ад Брэста, на рацэ Башта пры яе сутоцы з Ясельдай, на паўднёвым беразе вадасховішча Сялец. З паўночнага ўсходу ляжыць Сялецкае радовішча пяскоў[3]. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. ГісторыяСялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасцейшчыны. Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 года тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 год, у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, бальніца. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Перад вайной у вёсцы жыло 1699 чалавек у 391 двары[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гадах гітлераўцамі было спалена 264 дамоў, забіта 164 чалавекі[4]. Насельніцтва
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Таксама з мястэчка паходзяць продкі Уладзіміра Высоцкага[8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia