Сялява (возера)
Сяля́ва[2][3] — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі. Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе[4].
Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м. Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Прошыка, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»[5][6]. Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізу[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia