Дубы (Крупскі раён)

Вёска
Дубы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 50 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230840031
Дубы на карце Беларусі ±
Дубы (Крупскі раён) (Беларусь)
Дубы (Крупскі раён)
Дубы (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Дубы (Крупскі раён)

Дубы́[1] (трансліт.: Duby, руск.: Дубы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

У 1924—1959 гадах цэнтр Дубоўскага сельсавета.

Гісторыя

Каля вёскі захаваўся курганны могільнік (дзевяць насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтай мясцовасці ў далёкай старажытнасці. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1772 годзе як вёска, 7 двароў. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошаная[2]. У канцы XIX стагоддзя 20 двароў, 141 жыхар.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Чарэйскага, потым Халопеніцкага раёна. З 1959 года Дубоўскі сельсавет ліквідаваны, вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1929 годзе разам з жыхарамі вёскі Запуткі створаны калгас «Чырвоны шлях». У 1941 годзе ў вёсцы 22 двары, 97 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну вёска часткова спалена, загінулі 23 чалавекі. Пасля вайны адбудавана. З 1957 года ў складзе саўагаса «40 год Кастрычніка». На 1 студзеня 1998 года 36 гаспадарак, 70 жыхароў. Бальніца, лясніцтва, бібліятэка, крама[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. НГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.
  3. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 605. — 637 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya