Плошча паверхні возера 1,11 км². Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 3,6 м, даўжыня берагавой линии — 7,4 кам. Плошча вадазбору 4,4 км². Абъём вады ў возеры 3,99 млн м³. Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 2—4 м на ўсходзе да 18 м на паўночным ўсходзе, сугліністыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3—0,5 м, пясчаныя і тарфяністыя. На паўночным усходзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні возера забалочаная пойма шырынёй да 350 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Найбольшыя глыбіні каля ўсходняга берага возера. Дно выслана сапрапелем, гліністым ілам, каля берагоў пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у возера Убежа. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня палосы расліннасці 10—200 м.
↑Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.] (руск.)
↑Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Сяля́ўскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 361. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)