Сямён Андрэевіч Самцэвіч
Сямён Андрэевіч Самцэ́віч (27 ліпеня 1902—30 мая 1985) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар біялагічных навук (1954), прафесар (1956), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967), заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Дакудава Барысаўскага павета Мінскай губерні[1] (зараз у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Горацкае земляробча-агранамічнае вучылішча, у 1924 годзе — агранамічнае аддзяленне Горыгорацкага земляробчага інстытута (сучасная БДСГА). Працаваў кіраўніком саўгаса, раённым аграномам у Смілавіцкім раёне Мінскай вобласці. У 1934—1938 гг. старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялагічных навук акадэміі навук БССР, у 1938—1939 гг. ва Усесаюзным НДІ льну ў горадзе Таржок. У 1940 годзе С. А. Самцэвіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і ўзначаліў кафедру фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі Уманскага сельскагаспадарчага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў РСЧА. Пасля дэмабілізацыі зноў працаваў у Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, потым кіраваў лабараторыяй мікрабіялогіі Інстытута лесаводства Акадэміі навук УССР. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 года С. А. Самцэвіч у АН БССР — загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кіраўнік Аддзела мікрабіялогіі (з 1975 г. Інстытут мікрабіялогіі АН БССР). У 1967 годзе С. А. Самцэвіч абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. Навуковая дзейнасцьС. А. Самцэвіч займаўся даследаваннямі ўзаемадзеянняў мікраарганізмаў, глебы і вышэйшых раслін, магчымасцей кіравання імі. Вывучаў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 22 кандыдаты і 1 доктар навук. З’яўляецца аўтарам 6 вынаходніцтваў і больш за 250 навуковых артыкулаў. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных кангрэсах і канферэнцыях. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства мікрабіёлагаў і старшынёй яго Беларускага аддзялення, членам шэрагу навуковых саветаў. Узнагароды
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia