Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбіле́йны меда́ль «Тры́ццаць гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1975 года ў адзначэнне 30-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Аўтарамі малюнка медаля былі мастакі В. А. Ермакоў і В. П. Зайцаў (абодва — аверс), а таксама А. Г. Мірашнічэнка (рэверс). Палажэнне аб медалю![]() Юбілейным медалём «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
Асобам, згаданым у першым пункце, уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, згаданым у другім пункце — з надпісам «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА». Узнагароджанне юбілейным медалём «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» распаўсюджана на працаўнікоў тылу, удастоеных у гады вайны ордэнаў або медалёў СССР за працоўныя заслугі або ўзнагароджаных медалямі:
Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалем «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджана прыблізна 14 259 560 чалавек. Апісанне медаляМедаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» круглы, памерам 36 мм у дыяметры, вырабляецца з латуні. На адным боку медаля на фоне святочных агнёў салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчана рэльефная выява скульптуры А. В. Вучэціча «Радзіма-Маці» з помніка-ансамбля героям Сталінградскай бітвы. Злева ад скульптуры на лаўровай галіне, апускаючайся ўніз, намаляваныя пяціканцовая зорка і дата «1945—1975». На адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «ХХХ гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата на стужцы. На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць. Края медаля абрамлены борцікам. Выявы і надпісы на медалі выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм, з падоўжнымі чаргуючыміся палоскамі чорнага і аранжавага колераў шырынёй па 3 мм кожная, чырвонай — шырынёй 10 мм, зялёнай і чырвонай — па 3 мм кожная. Краю стужкі акантаваны вузкімі аранжавымі палоскамі. Літаратура
СпасылкіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia