Сямён Антонавіч Навумовіч
Сямён Антонавіч Навумовіч (нар. 1954) — беларускі вучоны ў галiне артапедычнай стаматалогii. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2]. БіяграфіяСкончыў стаматалагічны факультэт МДМІ ў 1976 годзе[3]. У 1982 г. паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута пры кафедры артапедычнай стаматалогіі[3]. З 01.09.85 г. па 01.09.1993 г. — асістэнт вышэйназванай кафедры[3]. З 02.01.1990 г. па 01.09.1994 г. — намеснік дэкана стаматалагічнага факультэта. У кастрычніку 1991 г. абраны на пасаду дацэнта. З 01.07.1993 г. і па цяперашні час загадвае кафедрай артапедычнай стаматалогіі БДМУ[2]. 21.01.1987. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму. У 1993 годзе прысуджана вучонае званне дацэнта[3]. 26.12.2001 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук[3]. 24.09.2003 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Клінічная медыцына»[3]. У 2018 годзе прафесар Навумовіч С. А. у калектыве аўтараў атрымаў Прэмію Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі за навуковае абгрунтаванне, распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку сучасных эфектыўных і дзейсных метадаў рэабілітацыі хворых з сацыяльна значнымі стаматалагічнымі захворваннямі[3]. Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2020 нумар 215[3]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па лазернай тэхналогіі, выкарыстанню матэматычных і галаграфічных метадаў у стаматалогіі, комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы[2]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia