Сямён Пейсахавіч Школьнікаў
Сямён Пейсахавіч (Паўлавіч) Школьнікаў (4 (17) кастрычніка 1901, Магілёў — 7 мая 1977) — беларускі мастак-грымёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і тэатральнага грымёра. З 1915 года дапамагаў у працы бацьку. З 1921 года працаваў грымёрам у тэатрах г. Магілёва, потым — г. Энгельса (Саратаўская вобласць, РСФСР), з 1944 да 1971 гг. — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага). У 1923—1930 гг. вучыўся жывапісу ў Ю. Пэна ў г. Віцебску, спрабаваў сябе ў скульптуры. З 1960 года да сваёй смерці выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Найбольш вядомыя работы С. П. Школьнікава: партрэтны грым Леніна для акцёраў П. С. Малчанава і А. А. Даброціна (спектаклі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна (1956) і «Шостага ліпеня» М. П. Шатрова (1966) і А. М. Генералава (оперны спектакль ДАВТа БССР «Кастрычнік» В. Мурадэлі, 1965); партрэтны грым Перазвонава для М. Ф. Астангава (спектакль Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Чорныя путшкі» М. Ф. Пагодзіна, [1970-я гг.]) і інш. Бібліяграфія
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia