Сяргей Іванавіч Лугоўскі
Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі (руск.: Сергей Иванович Луговский; 29 чэрвеня 1912, Жытомір — 2002, Масква) — беларускі і расійскі вучоны ў галіне вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).[1] БіяграфіяСяргей Іванавіч Лугоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1912 года ў горадзе Жытоміры ў сям’і вайскоўца. Пасля заканчэння Жытомірскай зямельна-наладжвальнай прафшколы браў удзел у будаванні Крыварожскага металургічнага камбіната. 1932—1937 — студэнт Крыварожскага горнаруднага інстытута і Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў начальнікам шахты і намеснікам галоўнага інжынера рудаўпраўлення трэста «Нікапаль-Марганец». У студзені 1941 года С. І. Лугоўскі быў залічаны аспірантам Крыварожскага горнаруднага інстытута. Ён паспявае здаць экзамены кандыдацкага мінімуму, але ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па мабілізацыі адпраўляецца ў Севастопаль у дзейны Чарнаморскі ваенна-марскі флот. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. Браў удзел у абароне Севастопаля і Масквы. Пасля вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў як горны інжынер быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі (шахтаў) рэспублікі. 1946—1957 — асістэнт, дацэнт, потым прафесар Крыварожскага горнаруднага інстытута. У сакавіку 1948 года ён паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю па аэрадынаміцы вентыляцыйных сетак, а ўжо ў сярэдзіне 1955 года — доктарскую дысертацыю па вентыляцыі рудных шахтаў пасля масавых выбухаў. 1957—1963 — прарэктар па навуковай рабоце Крыварожскага горнаруднага інстытута, загадчык кафедры рудніковай вентыляцыі і аховы працы, адказны рэдактар зборніка навуковых работ. 1962—1972 — загадчык кафедры цеплатэхнікі Валгаградскага інстытута інжынераў гарадской гаспадаркі, адказны рэдактар зборнікаў навуковых работ, член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый. У 1972 годзе С. І. Лугоўскі пераходзіць на працу ў Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута і становіцца яго першым прафесарам, што адыграла істотную ролю ў ператварэнні філіяла ў самастойную ВНУ — Наваполацкі політэхнічны інстытут[2] (НПІ). 1972—1988 — загадчык кафедры санітарнай тэхнікі і аховы працы НПІ. 1973—1976 — старшыня Камісіі па экалогіі Наваполацкага гарадскога Савета. 1976—1986 — член спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Беларускім політэхнічным інстытуце (г. Мінск) 1988—2000 — прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння[3], вентыляцыі і аховы паветранага басейна НПІ, а пасля ператварэння ВНУ — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1993). 1995—1999 — член Савета па абароне дысертацый пры Полацкім дзяржаўным універсітэце[4]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя кірункі С. І. Лугоўскага:
Падрыхтаваў 46 кандыдатаў навук. 7 яго вучняў сталі дактарамі навук. Узнагароды
Асноўныя працыЗа больш чым паўвекавую навуковую, метадычную і педагагічную дзейнасць С. І. Лугоўскі апублікаваў
Бібліяграфія
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia