Ваўкавыскі каледж
Ваўкавыскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гісторыя1940 год — заснаванне Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. Працавала на працягу аднаго года да пачатку вайны. 1944 год — педагагічнага вучылішча ўзнавіла сваю работу. 20 верасня тут пачаліся заняткі для 101 навучэнца. Працавала 11 выкладчыкаў. 1946 год — першы выпуск Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. 16 выпускнікам прысвоена кваліфікацыя «Насаўнік пачатковых класаў». 1982 год — пабудаваны сучасны будынак вучылішча. Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Працоўнае навучанне» (абслуговая праца). 1997 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Выкладанне замежнай мовы» (англійская мова). 2002 год — Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж». Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Замежная мова» (нямецкая). 2003 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Тэхналогія (абслуговая праца). Выяўленчае мастацтва». 2004 год — установа адукацыі " Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж " рэарганізвана ў Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». 2006 год — Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» рэарганізваны ў Ваўкавыскі каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». 2008 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дызайн (графічны)», «Турызм і гасціннасць». 2010 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Аддзяленні
ДырэктарыЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia